Еўфрасіннеўскія чытанні “А пачыналася ўсё з кніг рукапісных”

7 верасня 2017 року у гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай адбыліся штогадовыя Еўфрасіннеўскія чытанні “А пачыналася ўсё з кніг рукапісных” для бібліятэкараў устаноў адукацыі горада Бабруйска. Адкрыла чытанні дырэктар установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” Стэльмак Вольга Уладзіміраўна, а таксама прадставіла гасцей: сакратара епархіяльнага ўпраўлення, благачынны Бабруйскай гарадской акругі, кіраўніка аддзела па ўзаемадзеянні Царквы з грамадствам і СМІ, настаяцель Іверскага храма г. Бабруйска Протаіерэя Сергія Каравінскага і загадчыка Віцебскай бібліятэкі-філіяла № 20 імя Е. Полацкай Дзіканаву Анжаліку Аляксандраўну.

Протаіерэй Сергій Каравінскі ў сваім выступе “Духоўныя каштоўнасці праз духоўную кнігу” распавёў пра значэнне праваслаўнай кнігі і яе ролі ў сучасным грамадстве, падарыў бібліятэцы праваслаўныя кнігі “Буквар мовы славянскай” (факсiмiльнае выданне — Вiльня, 1767), Алесь Суша “Буквар у жыццi нашых продкаў” і іншыя. Адміністрацыя ўстановы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” прыносіць падзяку Протаіерэю Сергію Каравінскаму за такія каштоўныя падарункі для гарадской бібліятэкі №8 імя Е. Полацкай.

Сваім вопытам працы з калегамі па адраджэнні нацыянальнай і культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі падзялілася загадчык бібліятэкі-філіяла №20 імя Е. Полацкая ўстановы культуры “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Віцебска” Дзікана Анжаліка Аляксандраўна.

І, вядома загадчык гарадской бібліятэкі №8 імя Е. Полацкай Каўгарэня Наталля Міхайлаўна распавяла і паказала сваю працу па духоўнай асвеце насельніцтва, а таксама асвятліла ўсе напрамкі дзейнасці. Супрацоўнік Носава Ілона Часлаўна падзялілася вопытам па рэалізацыі праекту «Кніжкіна гісторыя» ў рамках акцыі “Культурная сталіца Беларусі”, які прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і працоўнай абстаноўцы.

Анжаліка Аляксандраўна змагла пазнаёміцца ​​з Бабруйскам як культурнай сталіцай Беларусі, наведаўшы адну з важных гісторыка-культурных каштоўнасцяў — Бабруйскую крэпасць. Бо гісторыя Бабруйскай крэпасці — гэта частка гісторыі горада, якому споўнілася 630 гадоў. Праязджаючы па горадзе з экскурсіяй, нельга было не спыніцца і не наведаць помнік Бабру Самуілавічу, Эфраіму Севелу і многія іншыя месцы, якія дзіўна гарманічна спалучаюць ў сабе строгасць і манументальнасць сучасных шматпавярховых будынкаў з непаўторным каларытам старога «дарэвалюцыйнага» Бабруйска. З вялікай цікавасцю Анжаліка Аляксандраўна наведала экспазіцыі ўстановы культуры «Бабруйскі мастацкі музей».

 

 

 

 

 

http://bobruisk-library.by

 

Бобруйская епархия © 2024 ·   Войти   · Дизайн: иер. Алексий Болотов Наверх