Гісторыя беларускай кніжнасці

Сёлета споўнілася 400 год як выйшла ў свет арыгінальнае выданне “Буквара” — «Букварь языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожение» у друкарні Віленскага Святадухава брацтва ў Еўі. Гэта адбылося  24 ліпеня 1618 г.

8 верасня 2018 г. у ГБ №8 імя Е. Полацкай адбыліся штогадовыя еўфрасіннеўскія чытанні “Гісторыя беларускай кніжнасці”, прысвечаныя 400-годдзю беларускага “Буквара”. Для прысутных на мерапрыемстве чытачоў бібліятэкі і бібліятэкараў горада Громава Людміла Васільеўна, бібліятэкар Духоўна-асветніцкага цэнтра пры Свята-Георгіеўскім храме, раскрыла значнасць праваслаўнай кнігі, яе ролю ў выхаванні духоўных каштоўнасцей, парэкамендавала цікавыя кнігі з фонду бібліятэкі.

Бобруйская епархия © 2024 ·   Войти   · Дизайн: иер. Алексий Болотов Наверх