Навучэнцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска прымалі ўдзел у рэспубліканскіх праваслаўных чытаннях

З паведамленнем «Праваслаўнае краязнаўства: шлях да духоўнасці і маральнасці» выступіла Ганна Зацэпіна з аб’яднання па інтарэсах «Эрудыт». Яна распавядала аб супрацоўніцтве Центра з усімі праваслаўнымі прыходамі Кіраўшчыны. Таксама на мерапрыемстве пабывалі Серафіма Касцюкевіч і Міхаіл Каранкевіч. Навучэнцы — актыўныя ўдзельнікі праваслаўных конкурсаў. Усе яны вучацца ці закончылі навучанне ў нядзельнай школе Пакроўскай царквы г. Кіраўска. Да дому дзеці прывезлі сертыфікаты і прыемныя ўражанні і ўспаміны.

Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў пачаліся ў Жыровіцкім Успенскім манастыры 29 кастрычніка 2025 года.

Мэты — удасканаленне адукацыйнай працы па патрыятычным выхаванні і далучэнню дзяцей да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей.

Пасля пленарнага пасяджэння і ускладання кветак да помніка на месцы пахавання мітрапаліта Філарэта удзельнікаў мерапрыемства чакала адукацыйна-экскурсійная праграма і мноства цікавых выступленняў і прэзентацый.

30 кастрычніка ў Мінску прайшла работа секцый — «Голас праваслаўных святынь» і «Край, асвечаны верай», дзе былі прэзентаваны вынікі працы навучэнцаў у галіне праваслаўнага краязнаўства. У завяршэнне дзеці наведалі храм-помнік у гонар Усіх Святых.

Бобруйская епархия © 2025 ·   Войти   · Дизайн: иер. Алексий Болотов Наверх